Беларуская кераміка

Беларуская кераміка / уклад. : В. Г. Гаўрылаў. – Мінск : Беларусь, 1984. – 175 с.

Альбом “Беларуская кераміка” – спроба сістэматызаваць творчасць народных майстроў і прафесійных мастакоў – керамістаў Беларусі ад вытокаў до 80-х гг. ХХ ст. Творы народных майстроў і прафесійных мастакоў раскрываюць найбольш характэрныя асаблівасці вобразна-пластычных і дэкаратыўных якасцей беларускай керамікі. Прафесійная кераміка ў сваю чаргу дзеліцца на прамысловую і унікальна-выставачную (дэкаратыўную). Большасць твораў узята з фондаў Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, музеяў Мінскага фарфоравага завода, Белмастацкерамікі (Радашковічы), Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, фондаў Палаца мастацтва СМ БССР, а таксама выкарыстаны некаторыя творы архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі, устаноўленыя на аб’ектах рэспублікі.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.