Беларускі сцэнічны касцюм

Беларускі сцэнічны касцюм / Антаніна Аляксееўна Бялова. – Мінск : Беларусь, 1983. – 24 с.

Лепшыя вобразы беларускага народнага адзення застаюцца невычэрпнай крыніцай творчага натхнення для мастакоў, якія працуюць над стварэннем сучаснага сцэнічнага касцюма.

У прапанаваным наборы паштовак дадзены фальклорныя сцэнічныя касцюмы, выкананыя па матывах народнага адзення розных рэгіёнаў рэспублікі: поўначы і поўдня, захаду і ўсходу, цэнтра Беларусі.

Неад’емныя часткі жаночага касцюма – фартук і галаўны ўбор – прыдаюць яму закончанасць, асаблівае нацыянальнае гучанне і сцэнічнасць.

Абавязковымі элементамі мужчінскага касцюма з’яўляюцца вышытая кашуля, вузкія нагавіцы. Магчыма лёгкая світка, падпяразаная тканым поясам.

Абутак – пасталы або чорныя чаравікі.

Увесь каларыт адзення ўяўляе сабой багацце вышытых, тканых узораў і сведчыць аб густах і традыцыях народа, тонкім разуменні гармоніі і прыгажосці.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.