Беларусь сацыялістычная : рэспубліканская мастацкая выстаўка

Беларусь сацыялістычная : рэспубліканская мастацкая выстаўка : адкрыта 30 студзеня 1974 года / Н. М. Герасімовіч [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1975. – 48 с.

Мастацкая выстаўка “Беларусь сацыялістычная” прысвечана сучаснаму жыццю рэспублікі, тым сацыялістычным пераўтварэнням, якія адбыліся ў ёй за апошнія гады.

На выстаўцы прадстаўлена значная колькасць работ па жывапісу, графікі, скульптуры, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаных за мінулы год. Гэта выстаўка сведчыць аб імкненні мастакоў да вобразнага асэнсавання складаных працэсаў, якія адбываюцца ў навакольным жыцці, працоўнай дзейнасці нашага сучасніка, да адлюстравання хараства роднай зямлі. Пераважная большасць работ выстаўкі, розных па сваіх сродках і манерах вырашэння, прасякнута ўсхваляванасцю мастакоў нашай сучаснасцю. Тут работы пра беларускіх аўтамабілебудаўнікоў, салігорскіх шахцёраў, нафтавікоў Палесся, аб Героях Сацыялістычнай Працы.

Асобнае месца займаюць на выстаўцы творы, прысвечаныя генію чалавецтва У. І. Леніну.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.