Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну

Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну = Белорусские художники о Великой Отечественной войне / склад. : М. І. Ганчароў. – Мінск : Беларусь, 1985. – 299 с.

Прайшло 40 гадоў з дня Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Чатыры дзесяцігоддзі савецкія людзі жывуць і працуюць пад мірным небам, а падзеі вайны па-ранейшаму хвалююць прадстаўнікоў усіх відаў і жанраў мастацтва.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ разам з іншымі народамі Краіны Саветаў, цесна згуртаваныя вакол Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, узняліся на гераічную абарону сваёй Айчыны.

Вельмі актуальна і шматзначна гучаць і сёння словы вялікага Леніна, які гаварыў: “Ніколі не перамогуць таго народа, у якім рабочыя і сяляне ў большасці сваёй даведаліся, адчулі і ўбачылі, што яны адстойваюць тую справу, перамога якой ім і іх дзецям забяспечыць магчымасць карыстацца ўсімі дабротамі культуры, усімі стварэннямі чалавечай працы”.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.