Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.
Сучасны беларускі партрэт : жывапіс, скульптура, графіка
Сучасны беларускі партрэт : жывапіс, скульптура, графіка / склад. : Л. Н. Дробаў. – Мінск : Беларусь, 1982. – 160 с. : іл.
Адлюстраванне чалавечай постаці, раскрыццё характару асобы, яе ўнутранага свету здаўна лічылася ў мастацтве справай пачэснай і ў той жа час вельмі адказнай і важнай. Таму яшчэ ў дарэвалюцыйным выяўленчым мастацтве Беларусі жанр партрэта заняў даволі прыкметнае месца. Аднак героямі партрэтных твораў за невялікім выключэннем былі прадстаўнікі маёмных класаў, царскія чыноўнікі, памешчыкі і капіталісты.
Вялікі Кастрычнік адкрыў новае мастацтва. Вядучае месца ў творах жывапісу, скульптуры і графікі занялі вобразы рабочых і калгаснікаў, прадстаўнікоў працоўнай інтэлігенцыі, дзяржаўных дзеячаў новай фармацыі. У першую чаргу мастакі звярнуліся да вобраза чалавека, імя якога стала сімвалам нашай эпохі — стваральніка першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы Уладзіміра Ільіча Леніна.
Отзывы
Отзывов пока нет.