Сузор’е беларускага памежжа : Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах

Сузор’е беларускага памежжа : Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / рэдакцыйная калегія : А. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2014. – 588 с.

У даведніку ўпершыню сабраны у такой колькасці (звыш 1650 біяграфічных артыкулаў) матэрыялы пра нашых суайчыннікаў у краінах блізкага памежжа, куды ўвайшлі і ўсе краіны, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, а таксама Польшча. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі тут з’яўляюцца не эмігрантамі (мяркуецца, што далёкаму замежжу будзе прысвечана асобнае аналагічнае выданне), а перасяленцамі, добраахвотнымі або прымусовымі, у межах адных і тых жа, агульных у мінулым, дзяржаў, або іх карэннымі жыхарамі (Беласточчына, Вільнюскі край, Латгалія, Смаленшчына). Як правіла, бяруцца пад увагу перасяленцы ў першым пакаленні (вядомыя нашчадкі беларусаў патрабуюць спецыяльнага выдання).

Даведнік разлічаны як на нашых суайчыннікаў за рубяжом, даследчыкаў-гісторыкаў, так і на шырокія колы чытачоў, якія цікавяцца звесткамі пра ўклад беларусаў і Беларусі ў сусветнае дзяржаўнае будаўніцтва, гаспадарку і культуру.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.