Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал. : С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. – 383 с.

Выданне «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», якое з’яўляецца часткай Збору помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР,— канкрэтнае ажыццяўленне палажэнняў Канстытуцыі СССР і Канстытуцыі БССР аб ахове помнікаў і іншых культурных каштоўнасцей, закона СССР “Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры” і адпаведнага Закона Беларускай ССР. «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, што ўзяты або павінны быць узяты пад дзяржаўную ахову.

Прапануемы чытачу том Збору помнікаў гісторыі і культуры Гомельскай вобл. складзены на аснове навуковага абследавання помнікаў, вывучэння першакрыніц і літаратуры аб часе, падзеях і людзях, якім яны прысвечаны.

У гэтым томе расказваецца пра помнікі гісторыі, археалогіі, архітэктуры і манументальнага мастацтва Гомельскай вобл. Іх тыпалагічная разнастайнасць узбагачалася і памнажалася на працягу стагоддзяў у залежнасці ад многіх абставін, у т. л. ад прыродна-кліматычных умоў, нацыянальніых асаблівасцей, важных гістарычных падзей, якія адбываліся на гэтай тэрыторыі.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.