Гісторыя кінамастацтва Беларусі : Т. 3. Тэлевізійнае кіно : 1956-2002 гг.

Гісторыя кінамастацтва Беларусі : у 4-х т. Т. 3. Тэлевізійнае кіно : 1956-2002 гг. / В. Ф. Нячай, В. А. Мядзведзева, Н. А. Агафонава. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 374 с.

Кніга з’яўляецца трэцяй часткай чатырохтомнай працы і прысвечана беларускаму мастацкаму і дакументальнаму тэлевізійнаму кіно, творчасці яго вядучых майстроў. Значная ўвага ўдзелена разгляду тэлекіно ў кантэксце мастацкай культуры і літаратуры Беларусі. Чытач даведаецца аб гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускага мастацкага і дакументальнага кіно, убачыць праяўленне ў ім ментальнасці беларусаў, яго сувязі з агульнымі працэсамі ў духоўным жыцці народа, з адлюстраваннем у кіно вобразаў прыроды, тэм гісторыі і культуры. У праблемна-тэматычных главах разглядаюцца такія важныя аспекты, як тэлеэкран і духоўны вопыт вайны, аднаўленне гістарычнай памяці ў тэлефільмах, вобразы мастакоў на тэлеэкране, асаблівасці прачытання літаратурнай спадчыны ў тэлефільмах, дзіцячае кіно Беларусі, эвалюцыя жанраў і стыляў у тэлевізійным мастацкім і дакументальным фільме, развіццё беларускага тэлетэатра як віда тэлевізійнага кіно.

Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.