Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі беларусаў : на матэрыяле фальклору Гомельскай вобласці

Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі беларусаў : на матэрыяле фальклору Гомельскай вобласці / [аўтары-ўклад. : Новак В. С., Шынкарэнка В. К., Кастрыца А. А., Воінава А. М., Вяргеенка С. А., Палуян А. М., Партнова-Шахоўская А. У.]. – Гомель : Барк, 2013. – 380 с.

Кніга прысвечана разгляду радзінна-хрэсьбінных абрадаў і звычаяў беларусаў (на матэрыяле фальклору Гомельшчыны) і ўключае два раздзелы. Змест аднаго з іх складаюць артыкулы, у якіх тэарэтычна асэнсоўваюцца структура і рэгіянальна-лакальныя асаблівасці радзінна-хрэсьбіннага комплексу, семантыка яго асобных структурных кампанентаў і сутнасць звязаных з імі самабытных міфалагічных вераванняў, даследуецца этналінгвістычны кантэкст сакральных абрадавых дзеянняў і радзінна-хрэсьбінных песень, іх паэтыка.

У другім раздзеле кнігі прадстаўлены сучасныя запісы аўтэнтычных матэрыялаў па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці, зробленыя на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў экспедыцыях выкладчыкамі і студэнтамі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Выданне будзе цікавым для фалькларыстаў, этнографаў, гісторыкаў, культуролагаў, работнікаў устаноў адукацыі і культуры, студэнтаў і школьнікаў, усіх аматараў традыцыйнай культуры беларусаў.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.