Карцінная галерэя

Карцінная галерэя / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ; Мазырскі філіял Нацыянальнага музея ; склад. : Т. Анісімава. – Мінск, 2002. – 17 с.

Гэта выданне прымеркавана да 25-годдзя Мазырскай раённай карціннай галерэі, адкрыццё якой адбылося ў 1976 годзе, дзякуючы падтрымцы дзеячоў культуры, паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, дзяржаўных кіраўнікоў, сярод якіх былі І. Лучанок, І. Шамякін, Т. Ніжнікава, А. Аладава, І. Васільеў, В. Вітка і інш. У вытоках стварэння музея стаяла кіраўніцтва Мазырскага раёна, і ў першую чаргу С. І. Касцян. Пра “Палесскую Траццякоўку” даволі многа пісалі, прычым не толькі ў рэспубліканскім (“Савецкая Беларусь”), але і ва ўсесаюзным другу (“Правда”, “Известия”, “Огонёк” і г.д.).

Галерэя стала своеасаблівым культурным цэнтрам для ўсяго Ўсходняга Палесся. Сюды ў творчыя камандзіроўкі прыязджалі мастакі У. Гоманаў, А. Бараноўскі, В. Цюрын, В. Мінейка, У. Стальмашонак, якія працавалі над партрэтамі мясцовых працаўнікоў, пейзажамі Мазыршчыны.

А яе размяшчэнне ў сельскай мясцовасці прадыктавала такія накірункі музейнай работы, як лекцыі, экскурсіі для дзіцячай школьнай (пераважна сельскай) аўдыторыі і настаўнікаў.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.