Гаючае слова роднай зямлі (беларускія лекавыя замовы) : фальклорна-этнаграфічны зборнік

Гаючае слова роднай зямлі (беларускія лекавыя замовы) : фальклорна-этнаграфічны зборнік / С. А. Вяргеенка. – Гомель : Барк, 2013. – 340 с.

У кнізе прадстаўлена калекцыя беларускіх лекавых замоў у сучасных запісах, сабраная студэнтамі і выкладчыкамі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” падчас палявых фальклорных экспедыцый не толькі па ўсіх раёнах Гомельшчыны, але і па іншых рэгіёнах Беларусі. Матэрыял размешчаны па функцыянальных групах, што дазваляе ўбачыць іх разнастайнасць і адметнасці мастацка-вобразнай сістэмы. Тэксты замоў, якія прапануюцца чытачу, даюць магчымасць пазнаёміцца з сучаснай карцінай захавання лекавых замоў у актыўнай памяці жыхароў Беларусі. Замоўныя тэксты пададзены з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі, у значнай колькасці прыводзіцца поўнасцю магічны рытуал, вербальная частка падмацавана акцыянальнай і прапануюцца некаторыя іншыя каментарыі інфарматараў.

Выданне будзе цікавым не толькі для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, работнікаў устаноў адукацыі і культуры, але і для ўсіх тых, хто неабыякавы да праблемы захавання традыцыйнай духоўнай культуры.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.