Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 = The Belarusians in the photos by Isaac Serbau = Baltarusiai Isako Serbovo metu fotografijose / склад., аўт. уступ. артыкула : В. А. Лабачэўская ; рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. – 456 с. : іл. – (Энцыклапедыя рарытэтаў).

Кніга серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” уяўляе сабой унікальны альбом фотаздымкаў, зробленых беларускім этнографам І. А. Сербавым у 1911-1912 гадах у час навуковых экспедыцый па населеных пунктах Мінскай губерні, якія ўваходзяць у склад Мінскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей Беларусі, Валынскай і Ровенскай абласцей Украіны. Упершыню ў навуковы і шырокі грамадскі зварот уводзяцца каштоўныя візуальныя дакументы па беларускай этнаграфіі, гісторыі і культуры. У сваіх фотаработах І. А. Сербаў адлюстраваў для нашчадкаў традыцыйную беларускую вёску напярэдадні Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі 1917 года. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца этнаграфіяй, культурай, традыцыйным адзеннем, архітэктурай Беларусі, гісторыяй развіцця беларускай фатаграфіі. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.