Ліхадзедаў, У. А. Знічкі Айчыны : гісторыя Беларусі ў старых паштоўках

Ліхадзедаў, У. А. Знічкі Айчыны : гісторыя Беларусі ў старых паштоўках / У. А. Ліхадзедаў, А. М. Карлюкевіч ; паштоўкі У. А. Ліхадзедава. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 264 с. : іл.

Імя калекцыянера У. Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам мінулага сваёй Айчіны. Чарговая кніга – знаёмства з новымі знаходкамі і адкрыццямі збіральніка паштовак векавой даўнасці.

Кніга збіраецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Полацк, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрная рыса гэтага выдання, у адрозненне ад падобных, што пабачылі свет у апошнія гады ў айчынных выдавецтвах, — у невялікіх каментарыях да раздзелаў літаратар і краязнавец А. Карлюкевіч, з добрым веданнем гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі і іншых сумежных галін нашай культуры, цікава і захапляюча расказвае пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.