Край непаўторны. Мазырскія замалёўкі

Край непаўторны. Мазырскія замалёўкі : фотаальбом / фатографы : В. Чудапал, А. Белавусаў, І. Малашчанка. – Гомель : Сож, 2001. – 22 с.

Мазырская зямля старажытная зямля. Гэты сціплы палескі куточак кранае душы і сэрцы многіх людзей сваёй непаўторнай прыгажосцю. Асаблівае хараство Мазыршчыне надае знакамітая Мазырская града з яе ўзгоркамі. Больш трохсот старажытных курганоў з’яўляюцца нямымі сведкамі гераічных і нярэдка трагічных падзей на зямлі мазырскай. Між лясоў і лугоў пралягла блакітнай смужкай прыгажуня Прыпяць.

На яе правым беразе знаходзіцца адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі старажытны і вечна малады Мазыр. Колькі эпітэтаў, колькі высокіх паэтычных параўнанняў прысвечана яму! “Беларуская Швейцарыя”, “Жамчужына Палесся”, “Дзіва-горад” – гэта ўсё аб ім, аб нашым родным Мазыры. Сапраўды, Мазыр на рэдкасць прыгожы горад, і, пазнаёміўшыся з ім, яго нельга не палюбіць.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.