Сачук, І. Цяплом душэўным падзялюся : дакументальная аповесць пра сябе, пра час і педагогіку

Сачук, І. Цяплом душэўным падзялюся : дакументальная аповесць пра сябе, пра час і педагогіку / Іван Сачук. – Мазыр : Калор, 2005. – 144 с.

Аўтар кнігі – выкладчык Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта Іван Сачук – з вогненнай вёскі Буда Казіміраўская, што на Мазыршчыне. Вёску спасціг лёс Хатыні. У полымі згарэлі маці і сястрычкі, — і только выпадковасць выратавала хлапчука ад смерці.

У кнізе знітаваліся эпізоды трагедыі і радасці, дзяцінства і даросласці, дасціпна і цікава расказана пра жыццёвую мудрасць і педагагічны талент бабулі Марты Прахарэнка, пра хлапчукоўскую дапытлівасць і мару стаць настаўнікам… Каханне, пошукі свайго шляху ў жыцці, асэнсаванне свайго прызначэння на зямлі…

Шмат старонак удзелена педагагічнай працы. Высокую ацэнку прафесійнага майстэрства аўтар дае працоўнаму калектыву, я укім ён працуе, сваім сябрам і калегам па працы.

Кніга з цікавасцю будзе прачытана чытачамі любога ўзросту і прафесіі, бо ўсе мы прайшлі праз школу, і ўсё жыццё будзем памятаць сваіх настаўнікаў і ўспамінаць іх добрым словам.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.