Музеі Беларусі

Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2008. – 559 с.

Музей – сталая некамерцыйная, даступная шырокай публіцы ўстанова, якая займаецца набыццём, захаваннем, вывучэннем, экспанаваннем і папулярызацыяй матэрыяльных сведчанняў пра чалавека і асяроддзе яго існавання ў мэтах даследавання, адукацыі і задавальнення духоўных патрэб.

Для першабытнасці былі характэрны прымітыўныя калекцыі прадметаў, якія выконвалі рэлігійныя альбо эстэтычныя функцыі. Само слова “музей” з’явілася ў Старажытнай Грэцыі, але антычныя “мусеёны” – храмы муз, у якіх захаваліся зборы твораўмастацтва, кніг, сакральных прадметаў, — не былі прамымі правобразамі музеяў.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.