Літаратура з правінцыяльнай прапіскай (ліатаратурнае багацце Мазыршчыны) : біябібліяграфічны паказальнік

Літаратура з правінцыяльнай прапіскай (ліатаратурнае багацце Мазыршчыны) : біябібліяграфічны паказальнік / раён. цэнтр. б-ка імя А. С. Пушкіна ; [склад. : А. В. Кузоўкіна, Н. В. Цюленева, Л. Р. Кір’янава]. – Мазыр, 2013. – 107 с.

Значна ўзрослы інтарэс да краязнаўства, у тым ліку, краязнаўства літаратурнага, паслужыў падставай для стварэння прапануемага паказальніка.

Мэта выдання – прыцягнуць увагу да пісьменнікаў і паэтаў, якія звязаны з Мазыршчынай сваім нараджэннем, творчасцю і садзейнічаюць фарміраванню і развіццю літаратурнага жыцця Мазырскага краю.

У дапаможнік уключаны матэрыялы, апублікаваныя з 1964 па 2013 гг. у цэнтральным і мясцовым друку на беларускай і рускай мовах.

Паказальнік падзелены на персанальныя рубрыкі, кожная з якіх складаецца з некалькіх раздзелаў: “Біяграфічная даведка”, “Творы пісьменніка (паэта)” і “Літаратура аб жыцці і творчасці”. У некаторыя рубрыкі ўключаны часткі “Крытычныя матэрыялы і рэцэнзіі”, “Песні на вершы паэта”

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.