Генаш, В. С. Літаратурная Гомельшчына

Генаш, В. С. Літаратурная Гомельшчына / В. С. Генаш, В. І. Смыкоўская. – Гомель, 1992. – 98 с.

У даведніку асвятляюцца жыццёвыя і творчыя шляхі пісьменнікаў Гомельшчыны, прасочваюцца вытокі іх паэтычнага таленту, непарыўныя сувязі з зямлёй сваіх бацькоў. Эфектыўнае выкарыстанне багатага фактычнага матэрыялу на ўроках літаратуры (пры вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм, правядзенні ўрокаў пазакласнага чытання), у час факультатыўных заняткаў і ў пазакласнай рабоце (маецца на ўвазе правядзенне літаратурных вечароў, дыспутаў, чытацкіх канферэнцый, літаратурных экскурсій і падарожжаў па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю пісьменнікаў Гомельшчыны) значна павысіць узровень выкладання літаратуры ў школе, будзе садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў па прадмету, пашырэнню іх чытацкага кругагляду і агульнай культуры, выхаванню грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў.

Матэрыял даведніка разлічаны на настаўнікаў-філолагаў, студэнтаў, аспірантаў, усіх тых, хто любіць і шануе роднае слова, родную літаратуру.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.