Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга

Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга / рэд. кал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. : У. П. Свентахоўскі – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. – 592 с. : іл.

Выданне з’яўляецца заключнай кнігай серыі гісторыка-дакументальных хронік “Памяць”. Змяшчае агульны нарыс пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі ; упершыню публікуе табліцы страт Чырвонай Арміі ў баях на тэрыторыі Беларусі. У кнізе даецца інфармацыя пра найбольш значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі кожнага раёна рэспублікі. Зроблены падлікі і публікуюцца лічбы названых у кнігах “Памяць” прозвішчаў воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі і пахаваны тут, колькасць загінуўшых падпольшчыкаў, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору. Даецца інфармацыя, калі і ў якім выдавецтве выйшла кніга “Памяць” па кожным раёне. Прыводзяцца звесткі пра найбольш значныя падзеі 2-й сусветнай вайны.

Кніга багата ілюстравана, у ёй змешчана каля 4 тыс. каляровых і чорна-белых ілюстрацый, партрэтаў, карты.

Отзывы

Отзывов пока нет.

Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.