Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / гал. рэд. : Б. І. Сачанка. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1995. – 624 с. : іл.
Асноўная ідэя і задачы гэтага выдання – даць магчымасць асэнсаваць трагедыю Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі на ўзроўні малой адміністрацыйнай адзінкі – вёскі, сельсавета, раёна. У кнізе па абласцях, а ў межах абласцей па раёнах прыводзіцца пералік магіл, дзе пахаваны воіны Чырвонай Арміі, партызаны, падпольшчыкі, што загінулі ў барацьбе з фашызмам, мірныя жыхары, расстраляныя, павешаныя, спаленыя зажыва фашыстамі. Акрамя магіл загінуўшых у барацьбе з фашызмам даюцца помнікі землякам (або курганы Славы). Як правіла, на кожным такім помніку ёсць звесткі пра колькасць землякоў, што загінулі ў Айчыннай вайне, названы прозвішчы. Выданне дае найбольш поўнае ўяўленне пра вынікі вайны : фактычна няма сельсавета, вёскі, дзе б не былі пахаваны дзесяткі, сотні, а то і тысячы людей, што загінулі ў барацьбе з фашызмам.
Гэта выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў, яно будзе карысна тым, хто вывучае гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Кніга – напамін пра зверствы фашызму і заклік берагчы памяць пра тых, хто загінуў за свабоду Радзімы.
Отзывы
Отзывов пока нет.