Только зарегистрированные клиенты, купившие этот товар, могут публиковать отзывы.
Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.)
Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.) / Інстытут гісторыі партыі ЦК КП(б) Беларусі. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. – 545 с.
Вялікая Айчынная вайна Совецкага Саюза супроць гітлераўскай Германіі назаўседы ўвайшла ў слаўную гісторыю нашай краіны, як адна з самых яркіх старонак гераічнай барацьбы совецкага народа за чэсць, свабоду і незалежнасць сваёй соцыялістычнай Радзімы.
З першых дзён вайны Совецкага Саюза па закліку вялікага правадыра і настаўніка таварыша Сталіна, большэвіцкай партыі і Совецкага ўрада грудзьмі сталі на абарону любімай Радзімы, вялікіх заваёў соцыялізма. Партыя Леніна – Сталіна ўзняла, арганізавала і натхніла ўвесь совецкі народ на свяшчэнную вайну супроць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Многанацыянальны совецкі народ пад кіраўніцтвам партыі большэвікоў, пад вадзіцельствам геніяльнага палкаводца, Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Генералісімуса Совецкага Саюза таварыша Сталіна, аб’еднаўшыся вакол перадавой нацыі – вялікага рускага народа, — гераічна вытрымаў выпрабаванні вайны, дашчэнту разбіў ворага і вышаў з вайны пераможцам.
Отзывы
Отзывов пока нет.